December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21 22 2324252627
28 293031   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags

September 11th, 2005

dubadam: (Default)
Sunday, September 11th, 2005 08:08 pm
Было:

Мы беларусы, з братняю Руссю
Разам шукалі к шчасцю дарог.
Ў бітвах за волю, ў бітвах за долю
З ёй здабылі мы сцяг перамог!

R: Нас аб’яднала Леніна імя,
Партыя к шчасцю вядзе нас ў паход.
Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, Беларусі народ!

Сілы гартуe, люд Бeларусі
Ў братнім саюзe, ў мужнай сям’і
Вeчна мы будзeм, вoльныя людзі,
Жыць на шчаслівай, вoльнай зямлі! R

Дружба нарoдаў – сіла нарoдаў,
К шчасцю працoўных сoнeчны шлях
Гoрда ж узвіся ў свeтлыа высі,
Сцяг камунізма – радасці сцяг! R

Стало:

Мы, беларусы - мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям'і.

R: Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог! R

Дружба народаў - сіла народаў -
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны - радасці сцяг! R